Форум Tolkien.SU
Паб «Eagle and Child» => Паб «Eagle and Child» => Тема начата: Eldarion от 24/01/2003, 19:52:28
-
Спасылка http://www.pravapis.org/art_letter_returns.asp
Па гэтаму два пытаньні:
1) Кірылічнае. Памойму, вельмі карысная літара. Тым больш, сапраўды яна ня новая, бо ў сярэднявечных тэкстах яна сустракаецца. Атрымаць раскладку з новай літарай можаце тут - http://www.pravapis.org/download_by.asp - найпершую спасылку (Belarusian Keyboard [<1KB] зазіпаваны Windows KBD), там і інструкцыя адносна інсталяцыі ёсьць.
2)Лацінкаўскае. Згодна з новымі патрабаваньнямі часу ;D трэба думаць, як гэтая літара будзе адлюстроўвацца ў лацінцы. Прапаную G
-
Galadryel (Галядрыэль)
Gollum (Гольлюм)
Gimli (Гімлі)
Gondar (Гондар)
Fangorn (Фангорн)
Вось што... :)
-
Цитата из: Рипичип on 24-01-2003, 19:52:28
Спасылка http://www.pravapis.org/art_letter_returns.asp
2)Лацінкаўскае. Згодна з новымі патрабаваньнямі часу ;D трэба думаць, як гэтая літара будзе адлюстроўвацца ў лацінцы. Прапаную G
Ты не поверишь, но именно так оно и обозначается!!! "прапановано" задолго до тебя.
-
Цитата:
Fangorn (Фангорн)
А не "Фангарн"? :) Ударение-то там на первый слог.
Я, конечно, языка не знаю, но кое о каких правилах Ильнур мне рассказать успел. :)
-
Цитата:
А не "Фангарн"? Ударение-то там на первый слог.
Я, конечно, языка не знаю, но кое о каких правилах Ильнур мне рассказать успел.
Упс...ошибочка вышла.... Конечно же, "Фангарн" (Fangarn)
А еще - Gandalf даже. Вот :)
-
А Gondolin? Gondalin, очевидно?..
-
Цитата:
А Gondolin? Gondalin, очевидно?..
Да
-
Уррра! Iльнур, дзякуй! ;)
-
Вось так хутка і стане Freawine сьвядомым беларусам... ;D
З бел-чырвона-белым сьцягам - і на барыкады змагацца супроць рэжыму.... ;D ;D
-
I будзе як у тым анекдоце - "у нас таксама можна выйсцi на галоуную плошчу i крычаць: "Буш - дурань!""
-
А что? Хорошая идея... ;D
-
Цитата:
А что? Хорошая идея...
Хлопцы! У мяне прапанова! ;D
Давайце навучым Freawine беларускай мове, запішам яго ў якую-небудзь беларускую дэмакратычную партыю, падорым камплект кнігаў адносна гісторыі Беларусі Міколы Ермаловіча -- і на аднаго сьвядомага беларускага нацыяналіста стане больш. Далучайцеся да нас! ;D
Жыве Беларусь!
-
З большасцю прапановау згодны, але вось запiсваць у нейкую дэмакратычную партыю не трэба - загубIце добрага хлопца... Дэмакраты страцiлi свой апошнi шанец на выбарах 2001 году. Хопiць, мо, iм давяраць. Хай нацыяналiсты застаюцца нацыяналiстамi, а дэмакраты - iдуць сваiм дэмакратычна-згоднiцкiм шляхам. А у мяне да iх веры ужо няма, i нiколi не будзе.
Жыве Беларусь!
-
Цитата:
Дэмакраты страцiлi свой апошнi шанец на выбарах 2001 году. Хопiць, мо, iм давяраць. Хай нацыяналiсты застаюцца нацыяналiстамi, а дэмакраты - iдуць сваiм дэмакратычна-згоднiцкiм шляхам. А у мяне да iх веры ужо няма, i нiколi не будзе.
Ну хтосьці ж павінен перамагаць вусатага дзядзьку на выбарах? А хто, акрамя дэмакратаў?
-
Дэмакраты тут ужо не дапамогуць, трэба звяртацца да партый правага ухiлу. Але, на жаль, у iх таксама няма харызматычнага лiдару, каб перамагчы, каго трэба...
-
Ну, напрыклад, перамогуць яны - і што тады? Радыкалы добра прыстасаваныя для барацьбы, але дрэнна - для кіраваньня дзяржавай. Як гэта не сумна, у пачатку 90-х беларускую нацыянальную ідэю прадаўбалі менавіта тыя людзі, якія вельмі любілі Беларусь. Бо эмоцыі - то эмоцыі, але й мазгамі, прынамсі, трэба карыстацца.
-
Менавiта дэмакраты i загубiлi краiну. Хто ж Шушкевiч, калi не дэмакрат. Быу бы ён радыкалам, танкi на вулiцах i АМАП, i не было б анiякага шанцу ва усялякiх Грыбоу...
-
І што? Я кажа наш народ, даганяючы не пацалуеш. Не прымусіш ты сілком ні Радзіму любіць, ні чалавекам быць.
А што да радыкальных мераў - я ж пра што ўзгадваю: на чорта лысага, напрыклад, спатрэбілася паскоранымі тэмпамі ўводзіць беларускую мову ў школах, дзе проста НЕ БЫЛО ДАВОЛІ НАСТАЎНІКАЎ, ЯКІЯ МОВУ ВЕДАЛІ? Як рэзультат - у нашай школе, да прыкладу, геаграфія выкладалася на такой брыдкай трасянцы, што вушы сохлі. Які быў сэнс перакладаць ўсё на беларускую, калі процьма народу - дарослага народу - фактычна беларускай ня ведала? Ці не пасля гэтага пайшла злосьць простых людзей на ўсё беларускае? Ці ня трэба было рабіць усё гэта паступова? Бо не адбудуеш ты за год тое, што руйнавалі паўстагодзьдзі.
А з тарашкевіцай - скажаш, не прадаўбалі? Табе не падаецца, што яна не прайшла менавіта таму, што асобныя актывісты агітавалі за яе з лаянкаю і абразамі ў адрас прыхільнікаў наркомаўкі? І, вядома, выклікалі агрэсію ў адказ.
-
Люди, я конечно не могу судить, но я вас не понимаю... вы не можете говорить по-русски? С уважением, Граф. ыло бы интересно читать вас и понимать.:)
-
Як Тарашкевіца, так і наркомаўка ўжо ўстарэліі ў дачыненні да сучасных правілаў (дарэчы, мабыць як раз у гэтым годзе Інстытут мовазнаўства АН збіраецца прымаць новы звод правілаў беларускага правапісу і перарабляць слоўнікі). А тая мова, на якой пішуць так званыя апазіцыйныя выданні пайшла ад заходнебеларускіх дыялектаў і вельмі нагадвае польскую. Практычна ніхто з класікаў беларускай літаратуры, у чыіх творах, так бы мовіць, выкрышталізавалася беларуская літаратурная мова, гэтымі дыялектамі не карыстаўся. І я не разумею, чаму мы зараз павінны прыдумваць нейкія штучныя правілы, накіраваныя, на мой погляд, толькі на тое, каб наблізіць беларускую мову да польскай. Гэта так жа недапушчальна, як і штучна набліжаць яе да рускай ці якой яшчэ.
-
У Украіне такую літару ўжо цэнтралізавана ўводзілі, нават ґрузінскага журналіста Ґанґадзэ у мэтах рэклямы забілі :D, але прыжылася літара толькі сярод пэўных колаў львоўскай інтэлеґенцыі і ў пост-мадэрністскай літаратуры.
А ў нас цяжэй, у нас універсітэцкія выкладчыкі нават арфаэпічна нармаваныя ґузік, ґанак і ґвалт вымаўляюць праз "г".
Але я за! "ґ" - гэта модна. Моўныя рэформы ўзбуджаюць.