Форум Tolkien.SU
Архив => Архив => Тема начата: Morgul Angmarsky от 04/02/2003, 03:40:20
-
Тонi, ты, зразумела, слушна кажаш, але ж усе гэтыя меры праводзiлi менавiта дэмакраты. Радыкалы, пакуль што, не тое што ва уладзе, але i побач не былi. Што рабiць з уладай яны ведаюць, але вось лiдарау па-ранейшаму няма. I такiх дзiцячых памылак (як на пачатку 90-х) не нарабiлi бы, бо усiм добра вядома, што рэальная сiтуацыя адрознiваецца ад таго, як яе бачаць у БНФ i АГП.
-
Цитата из: Morgul Angmarsky on 04-02-2003, 03:40:20
Радыкалы, пакуль што, не тое што ва уладзе, але i побач не былi... I такiх дзiцячых памылак (як на пачатку 90-х) не нарабiлi бы
Толькі той, хто ніколі не трапляў у складаную сітуацыю, дакладна ведае, што ў ёй рабіць (с) Чарльз Дыккенс.
-
Разумныя людзi яшчэ у 1991-92 гг. казалi, што не трэба так бегчы наперад, што будаваць краiну трэба не на iдэе мовы, бо апошняй, фактычна, няма. Да iх прыслухоувацца сталi толькi зараз.
А гэтаму народу не трэба было увогуле даваць права на абранне адзiнага кiраунiка. Далi, i быдла абрала вусатага. I другога шанцу можа i не быць. Неабходна было запазычыць вопыт Пауднёвай Карэi (i трохi - Чылi).
-
А я... А мне... А мне Ірландзія падабаецца... Вось толькі ў іх пачатковыя ўмовы былі іншыя....
Ты правы, напэўна, што датычыцца права на абраньне. На самой справе, калі свабода даецца проста так, як нам у 91-м, мала хто разумее яе каштоўнасьць. Трэба нешта кшталту канстытуцыйнай манархіі, ды цэнзы, каб кожная кляса зубамі вырвала сабе права на ўдзел у абраньні парлямэнту. Тады, напэўна, і зразумеюць, што гэта не цацанкі.
-
Здаецца мне, што пачатковыя умовы у Iрландыi адрознiвалiся ад нашых адным, - iрландцы змагалiся за сваю незалежнасць, а нам яе проста падаравалi. Бабулi у вёсцы i алкаголiку у горадзе незалежнасць не патрэбная. А у астатнiм iрландцы пачыналi з такой жа ... як i мы...
-
Гэта я, уласна кажучы, і маў на ўвазе.
-
Згодны, каб народ наш заплацiу крывёю за незалежнасць, зараз iшла бы iншая размова. А так, кожны iдзе па свайму шляху, i нiкому няма цiкавасцi нi да iншых, нi да нейкай там незалежнасцi.