Здесь больше нет рекламы. Но могла бы быть, могла.

Автор Тема: А што, калі  (Прочитано 7450 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Eldarion

  • Гость
А што, калі
« : 04/11/2002, 13:03:59 »
...перакласьці "Хобіта" і іншыя творы Толкіна на беларускую мову тарашкевіцай ды лацінкаю? Га?


               

               

Эрхил

  • Гость
Re:А што, калі
« Ответ #1 : 04/11/2002, 15:07:06 »
 Eldarion, ты - маньяк! Ей-ей! Но я тебя уважаю.

               

               

Eldarion

  • Гость
Re:А што, калі
« Ответ #2 : 04/11/2002, 16:00:44 »
Ну вось, паспрабаваў напісаць адказ на лацінке, прыклад сучаснай (тарашкевіцкай) лацініцы, а форум не прызнае гэтых сымбаляў над і пад літарамі (для "ч", "ж", "ш", "ў", мяккасьці зычных і цьвёрдае польскае "л"), атрымалася ў рэзультаце штосьці нятое. Прыйшлося ўбраць, на жаль... там такі тэкст быў...  ;)

               

               

Morgul Angmarsky

  • Гость
Re:А што, калі
« Ответ #3 : 05/11/2002, 02:30:55 »
Iдэя, дарэчы, вельмi прыемная, але Эрхiл слушна кажа - будзе вельмi цяжка яе рэалiзаваць. Але ж паважаю - гэткай думкi нават у такога старога нацыяналiста як я не узнiкла... Малайчына!

               

               

Ilnur

  • Гость
Re:А што, калі
« Ответ #4 : 05/11/2002, 02:36:17 »
Чаму цяжка? Што табе перашкаджае ўзяць граматыку на свой густ? Я, напрыклад, толькі тарашкевіцай і карыстаюся. Хаця, прынамсі, нашай мове патрэбна іншая граматыка. І без русізмаў, і без паланізмаў. Мне вось падабаецца тая, якой Алесь Гарун карыстаўся.

               

               

Morgul Angmarsky

  • Гость
Re:А што, калі
« Ответ #5 : 05/11/2002, 02:53:49 »

Цитата из: Ilnur on 05-11-2002, 02:36:17
Чаму цяжка? Што табе перашкаджае ўзяць граматыку на свой густ? Я, напрыклад, толькі тарашкевіцай і карыстаюся. Хаця, прынамсі, нашай мове патрэбна іншая граматыка. І без русізмаў, і без паланізмаў. Мне вось падабаецца тая, якой Алесь Гарун карыстаўся.

Калi няма адзiнай тарашкевiцы (бо усе выкарыстоуваюць яе па-рознаму) - будзе цяжка, напрыклад, вырашыць, якiмi правiламi карыстацца. А з той жа лацiнiцай - пiсаць на ёй не так i проста, а яшчэ цяжэй будзе знаясцi шрыфты для друку.

               

               

Эрейнион Хэруэр

  • Гость
Re:А што, калі
« Ответ #6 : 05/11/2002, 11:17:06 »
Ці я дурны, ці ёсць дзве лацінкі. Панове, здаецца ж польскі варыянт лацінкі не мае надстрочнікаў? Чэшскі, кенешне, юольш прыемны, але я гэта так, к слову. Здаецца той варыянт не патрабуе спецыяльных шрыфтоў? Да й чэшскі шрыфт знайсці магчыма.

               

               

Eldarion

  • Гость
Re:А што, калі
« Ответ #7 : 05/11/2002, 18:50:09 »
Хэруэр, я карыстаюся варыянтам лацінкі пачатку 20 стагодзьдзя, ён там арыгінальны і зроблены менавіта для нашае мовы.

Спецыяльныя сымбалі там такія:
"ш" - чэскае "ш"
"ч" - чэскае "ч"
"ж" - чэскае "ж"
"л" - цьвёрдае польскае "л"
"ў" - доўгае лытыскае "у"

Мяккасьць зычных вызначаецца як у польскай мове.

Ільнур, Хэруэр, Моргул - ці ёсьць якая-небудзь літаратура па асаблівасьцях тарашкевіцы адносна наркомаўкі і як яе атрымаць?


               

               

Ilnur

  • Гость
Re:А што, калі
« Ответ #8 : 06/11/2002, 02:21:31 »
Падыдзе?

http://txt.knihi.com/taraskievic/hramatyka/

Між іншым, калі зробіш пераклад, можна павесіць яго ў нэце на асобным сайце ва ўсіх граматыках. Чым не дэмакратыя?

               

               

Morgul Angmarsky

  • Гость
Re:А што, калі
« Ответ #9 : 06/11/2002, 12:57:33 »

Цитата:
Ільнур, Хэруэр, Моргул - ці ёсьць якая-небудзь літаратура па асаблівасьцях тарашкевіцы адносна наркомаўкі і як яе атрымаць?


Была адна кнiжка, але зараз яе набываць ужо позна - гэта гадой пяць было, а назвы дакладна не памятую - штось пра тарашкевiцу...

               

               

Eldarion

  • Гость
Re:А што, калі
« Ответ #10 : 06/11/2002, 15:14:33 »
Ilnur, dziakuju :)

               

               

Niechta

  • Гость
Re:А што, калі
« Ответ #11 : 09/11/2002, 14:39:48 »
Sluchajcie, istoty, wielmi z pryhoza wy tut razmaulajecie! "A sto kali... , A jak geta... , A ciazka z budzie ..." i h.d. A ci z josc u was choc jakija-niebudz realnyja rezultaty tago pierakladu? Moza zdasca, sto zaraz dla was samaje ciazkaje - nie mienawita pieraklasci, a wydac patrebnym sryftom...

               

               

Eldarion

  • Гость
Re:А што, калі
« Ответ #12 : 12/11/2002, 00:10:25 »
2Niechta, pieraklad uzho idzie pounym chodam. zaraz zroblen pieraklad piershaj hlavy

2All - ci treba palatylazavany huk "l" u elfyjskich movach adznachac jak miakkae bielaruskaje "l" ci usio-tki pakidac cviordaje "l"?   Elrand (Эльранд/Элранд)?


P.S. I usio-ti nadta ciazhka pisac lacinkaju na hetym forumie - biaz specyjalnych symbalau.

               

               

Eldarion

  • Гость
Re:А што, калі
« Ответ #13 : 12/11/2002, 17:42:18 »
Пытаньне offtopic

Як вядома з гісторыі, беларуская мова пайшла зь славянскай, а тэя - з індаэўрапейскай, г.зн. адзіная мова паступова распадалася на некалькі іншых моваў, а, значыцца, меньшай за беларускую па тэрыторыі ўжываньня мовы не было. А народы, атрымліваецца, наадварот - з некалькіх плямёнаў фармуецца адзін народ (ну, напрыклад, радзімічы, крывічы, дрыгавічы плюс балцкія народы літва і яцьвягі, якія былі асыміляваны славянамі прыкладна ў 10-11 стагодзьдзі, утварылі беларусаў).
Дык вось, атрымліваецца, што ў тэя часы, калі на Беларусі жылі гэтыя вышей адзначныя плямёны, мова была ў іх адзіная, беларуская? Ці я штосьці блытаю?

               

               

Morgul Angmarsky

  • Гость
Re:А што, калі
« Ответ #14 : 13/11/2002, 05:03:31 »
Фармаванне беларускай мовы у блiзкiм да сучаснага выглядзе скончылася дзесь у XIV-XV стагоддзях. Менавiта у той час сфармавауся i беларускi народ. Дагэтуль была толькi народнасць, якая складалася з некалькiх плямёнау, кожнае з якiх мела асобную гаворку, але адзiнай мовы (няхай i з адрозненнямi у дыялектах) шчэ не было.

               

               

Эрейнион Хэруэр

  • Гость
Re:А што, калі
« Ответ #15 : 13/11/2002, 10:40:13 »
маю думку, што гэта яшчэ ня горшы варыянт. Французы адзінуюб мову маюць з канца XVI-пачатку XVII ст.

               

               

Eldarion

  • Гость
Re:А што, калі
« Ответ #16 : 13/11/2002, 14:43:10 »
Значыцца, крывічы гаворылі па-крывіцку, радзімічы - па радзіміцку і гэтак далей? Гэта адзначае, што едная славянская мова спачатку распалася на мноства "плямённых" моваў, а толькі потым яны сталі аб'ядноўвацца ў сучасныя? Так?



Паўтару ранейшае пытаньне: пры перакладзе эльфійскіх імёнаў лацінкай ці трэба палатылізаванае квэнійскае/сіндарынскае "л'" перакладаць як "l", г.зн "ль", ці як цьвердае? Пры другім вырыянце ў беларускім напісаньні такія імёны будуць выглядаць ня вельмі прыгожа, бо будуць пісацца з польскім цьвёрдым "л". А пры першым шмат якія імёны і назовы будуць выглядаць як і ў ангельскай мове.

               

               

Morgul Angmarsky

  • Гость
Re:А што, калі
« Ответ #17 : 15/11/2002, 08:07:47 »

Цитата из: Eldarion on 13-11-2002, 14:43:10
Значыцца, крывічы гаворылі па-крывіцку, радзімічы - па радзіміцку і гэтак далей? Гэта адзначае, што едная славянская мова спачатку распалася на мноства "плямённых" моваў, а толькі потым яны сталі аб'ядноўвацца ў сучасныя? Так?

Згодна са стандартызаванымi сучаснымi навуковымi поглядамi - так. Але зараз гэтае пытанне актыуна пераглядаецца, бо нейкая недарэчнасць атрымоуваецца - спачатку падзялiлiся, пасля - аб'ядналiся. Да чаго навукоуцы дапераглядаюцца - паглядзiм...

               

               

Eldarion

  • Гость
Re:А што, калі
« Ответ #18 : 15/11/2002, 13:57:57 »

Цитата:
Згодна са стандартызаванымi сучаснымi навуковымi поглядамi - так. Але зараз гэтае пытанне актыуна пераглядаецца, бо нейкая недарэчнасць атрымоуваецца - спачатку падзялiлiся, пасля - аб'ядналiся. Да чаго навукоуцы дапераглядаюцца - паглядзiм...

Вось-вось, я і бачу, што недарэчнасьць нейкая...
А ўвогуле, на якой падставе частка расейскіх вучоных лічыць сапраўдным існаваньне так званай "старажытнарускай" мовы ў тым значаньні, што гэта быццам бы была мова гіпатэтычнай "старажытнарускай" народнасьці з якой быццам бы пайшлі расейцы, украінцы, беларусы? Ці маюць яны дзеля гэтага якія-небудзь падставы?


[штосьці са мною здараецца? Нібыта на журфаке вучуся а хочацца яшчэ як мінімум дзве адукацыі - гістарычнае і філялагічнае..... а яшчэ фізіка - але гэта ўжо мары...ніколі, думаю, не здолею вучыцца на тэхнічную спэцыяльнасьць            ;) :D ;D ;D]

               

               

Niechta

  • Гость
Re:А што, калі
« Ответ #19 : 15/11/2002, 15:45:58 »
Пан Eldarion, хачу паспрабаваці адказаць на тваё пытаньне пра "l". Я лічу так: напрыклад, тое ж слова Elrond, яно ж не ангельскае, не расейскае, а квэнійскае.  Мэтай перакладчыка павінна быць данясеньне да чытача уласных імёнаў такім чынам, каб яны на мове перакладчыка гучалі як мага бліжэй да арыгінальнага гучаньня. І якая розьніца, прыгожа ці не гэта выглядае з тым ці іншым сымболем. Таму таго Элранда мы павінны пісаць менавіта з польскім цьвёрдым l, бо так яно правільна вымаўляецца па-квэнійску. Дарэчы, у паляцкіх перакладах менавіта так і пішацца. І больш таго, у мяне ёсьць думкі, што дзеля дасягненьня большай падобнасьці гучаньня, можна нават пайсьці на парушэньне правілаў беларускае граматыкі. Так, напрыклад, Galadriel кірыліцай па-беларуску пісаць не "Галадрыэль"(ці "Галядрыэль"), а Галадріэль, з прэдыкатыўным(расейскім) г, адпаведна, лацінай Galadriel(з паляцкім цьвёрдым l), а не Haladriel, як было б па правілах. Я лічу так.  

               

               

Eldarion

  • Гость
Re:А што, калі
« Ответ #20 : 15/11/2002, 16:06:53 »
2Нехта.
Па-першае, менавіта ў эльфійскіх мовах (квэнья і сіндарын) "l" - палатылізаванае, гэта адзначае, напаўмяккае. Мы можам перакладаць яе як "ль" і як "л". Справа ў іншым:
 - як будзе больш прыгожа
 - як будзе найбольш правільна суадносна дакладнасьці перадачы гукаў
Дарэчы, мы ж ня вымаўляем "Галадрыэл", дык чаму ж не павінна быць "Галядрыэль", пры палатылізаваным "л"?

Па-другое, мы не маем ніякага праву адступаць ад фундамэнтальных правілаў беларускае мовы ў перакладзе, тым самым мы падкрэсліваем нібыта яе "другасортнасьць" (якой на самай справе няма). Напрыклад, французы НІКОЛІ не перайначваюць замежных найменавянняў такім чынам, каб яны супярэчылі правілам францускае мовы. Мы павінны заўсёда карыстацца правіламі нашае мовы пры перакладзе, "падганяючы" замежныя словы пад нашую арфаграфію, фанэтыку, графіку.
Ня бачу нічога дрэннага ці няпрыгожага ў напісаньні "Haladryel"


               

               

Ilnur

  • Гость
Re:А што, калі
« Ответ #21 : 17/11/2002, 02:24:26 »
Эльдарыон, зазірні сюды:
http://pals.at.tut.by/lacinka.htm

І яшчэ: што тычыцца Galadriel, я згодны зь Niechta.  Англасаксу :) гэтаксама нялёгка вымавіць эльфійскія словы, але Толкіна гэта  не спыніла. І нас не павінна спыняць. Хто ня зможа вымавіць як трэба - няхай сабе вымаўляе як зможа, хто ж яму перашкаджае. Тым больш, "ыэ" - гуказлучэньне... мнэ... ну, мне не падабаецца :)

P.S. Хм, а можа і цябе называць "Эльдаріон"? :)

               

               

Eldarion

  • Гость
Re:А што, калі
« Ответ #22 : 19/11/2002, 01:06:12 »
Ludzi, vybaczajcie za takuju zhachlivuju lacinku, ale za tym kamputaram, za jakim ja zaraz siadzhu zusim niama bielaruskaj raskladki, a pisac maskalskimi litarami vielmi nia choczacca.

Nakont spasylki - ujauajesz, kalisci dauno ja raspracouvau svaje varyjanty lacinki (i navat svaje varyjanty kirylicznaha napisannia dla naszaje movy) i adnym z varyjantau byu mienavita tej, prapanavany autaram ghetagha artykula. Ale potym krytyczna paraunauszy usie varyjanty ja spyniusia na taraszkievickim varyjancie, jaki zaraz pryniaty jak "aficyjnaja lacinka".
A vos jaghonuju paradu nakont lacinki anghieskimi litarami ja uziau na zauvaghu :)

Dareczy, chto niebudz vedaje, dzie mozhna nabyc raskladku dla klavijatury dziela bielaruskaje lacinki?


Pa-drughoje, Ilnur, dla bielarusa bolsz ciazha vymavic "rie", czym "rye". Zghodzien? :)

Цитата:
Мы павінны заўсёда карыстацца правіламі нашае мовы пры перакладзе, "падганяючы" замежныя словы пад нашую арфаграфію, фанэтыку, графіку.

 Cytata z mianie :)

               

               

Morgul Angmarsky

  • Гость
Re:А што, калі
« Ответ #23 : 26/12/2002, 03:40:39 »
Мне падабаецца падыход Eldarion. Гэтак i трымайся!

               

               

Valandil

  • Гость
Re:А што, калі
« Ответ #24 : 26/12/2002, 18:35:57 »

Цитата:
Я лічу так: напрыклад, тое ж слова Elrond, яно ж не ангельскае, не расейскае, а квэнійскае.  


Синдаринское.  ;)

               

               

Ilnur

  • Гость
Re:А што, калі
« Ответ #25 : 29/12/2002, 00:02:55 »

Цитата из: Eldarion on 19-11-2002, 01:06:12
Dareczy, chto niebudz vedaje, dzie mozhna nabyc raskladku dla klavijatury dziela bielaruskaje lacinki?


Ня бачыў. Калі разьбяруся як, паспрабую сам напісаць.