Здесь больше нет рекламы. Но могла бы быть, могла.

Автор Тема: Пераклад слова Dwarf - гэта па-ранейшаму цікавіць толькі мяне?  (Прочитано 5282 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Ilnur

  • Гость
Пасьля доўгіх разважаньняў я вызначыўся. Я - усё ж такі за варыянт "цьверг". Менавіта так - з падкэсьлена беларускім вымаўленьнем. Таму што...

1. Яно выклікае нядрэнныя фанэтычныя асацыяцыі - са словам "цьвёрды" і, асабіста ў мяне, са словам "цьвік".

2. Запазычаньні зь нямецкай (праз польскую і праз ідыш) нярэдка сустракаюцца ў беларускай мове (ліхтар, крэйда, фарба), і арганічна выглядаюць ў беларускім тэксьце.

3. Мне падабаецца :)

Таксама разглядаліся варыянты:

* Дворф/дварф
  Чаму НЕ? IMHO, гэтае слова ніколі ня зробіцца беларускім. Ў ангельскай мове зусім іншая фанэтыка.

* Запазычыць слова ў братоў-славянаў - палякаў, чэхаў, сербаў, баўгараў (рускіх я не назваў не таму, што я злы :) , а таму, што ў іх няма такого слова)
  Чаму НЕ? Усе гэтыя красналюдэкі ды трпаслікі нічога не кажуць беларускаму вуху.

* Знайсьці нешта падобнае ў беларускіх казках.
  Чаму НЕ? Адзіная істота, якая мае нешта падобнае да dwarves (любоў да скарбаў) - гэта кладнік. Але ён, па-першае, зласьлівы нячысьцік, а па-другое - мае ня надта выразнае найменьне. Яно ўтворана ад дыялектнага рускага запазычаньня, і беларусу нагадае хутчэй ня скарб (клад), а кладку (а гэта не зусім тое, што трэба), ці проста слова "класьці" (на эльфаў, мусіць :)).

* Самаму прыдумаць назву такой істоты, каб было падобна да "дамавіка", "вадзяніка", etc.
  Чаму НЕ? Не атрымалася нічога сапраўды прыгожага :(. Між іншым, можа хто з вас паспрабуе?


               

               

Morgul Angmarsky

  • Гость
А вось мне, чамусь, здаецца, што слова "дварф" гучыць па-беларуску. "Дварф", "Дварфы" - неяк гэта усё ж падобнае да нашае мовы.

               

               

Eldarion

  • Гость
А я дзесьці летам ужо для сябе вырашыў, што буду перакладаць "dwarf" як "цьверг". Згодзен з прыведзенымі Ільнурам доказамі - на маю думку гэта найбольш арганічнае займаваньне ў мову.

Дарэчы, Ільнур, гэта праўдзівая чутка, што ты таксама робіш пераклад?  ;)

               

               

Ilnur

  • Гость
У мяне Айнуліндалэ напаўзроблена, але нешта я яго закінуў...

               

               

Ilnur

  • Гость

Цитата из: Morgul Angmarsky on 15-11-2002, 07:46:53
А вось мне, чамусь, здаецца, што слова "дварф" гучыць па-беларуску. "Дварф", "Дварфы" - неяк гэта усё ж падобнае да нашае мовы.



"-рф-" - гучыць па-беларуску? Ну, ня ведаю...

               

               

Stas_aka_Itimir

  • Гость
Выбачайце калiласка але Dwarf ёсць Дварф. I лепей не будзе!

               

               

Ilnur

  • Гость

Цитата из: Stas_aka_Itimir on 16-11-2002, 10:06:14
Выбачайце калiласка але Dwarf ёсць Дварф. I лепей не будзе!



Чаму? Гэта ж не эльфійскае імя, якое трэба перадаць як мага бліжэй, а звычайнае ангельскае слова, якое трэба перакласьці. Вунь, немцы ў перакладах Толкіна ўжываюць (між іншым, па яго ўласнай парадзе) слова Zwerg. Мы, як мне падаецца, можам абраць варыянт на свой густ, галоўнае тут - мілагучнасьць.

               

               

Eldarion

  • Гость

Цитата:
Чаму? Гэта ж не эльфійскае імя, якое трэба перадаць як мага бліжэй, а звычайнае ангельскае слова, якое трэба перакласьці. Вунь, немцы ў перакладах Толкіна ўжываюць (між іншым, па яго ўласнай парадзе) слова Zwerg. Мы, як мне падаецца, можам абраць варыянт на свой густ, галоўнае тут - мілагучнасьць.

Iльнур правы

               

               

Stas_aka_Itimir

  • Гость
Вельм1 добра, алеж у маём уяуленн1 Dwarf  гэта асабиста Тольк1нутая пачварынка. ! нажаль прафессар не заставиу не яках парад да нас. Бо беларуская мова гета не ангельская и не якая 1ншая. Таму я л1чу, Dwarf- неперакладаць. ! яшчэ на ралемансере ёсць думки на конт гэтай справы пашукайце, як я л1чуць перакладчыки.

З павагай Stas aka Itimir

               

               

Niechta

  • Гость
Зараз усе пачнуць на мяне лаяцца, але мне падабаецца слова "гном"... Я ня злосны маскаль, проста лічу так: са словам гном у людзяў(тых, хто будуць чытаць упершыню) з маленства ёсьць пэўныя асацыяцыі, і ня самыя горшыя(значна лепшыя, чым аб эльфах:"маленькіх чалавечках з крыльцамі"), а наконт "цьвяргаў" ці, больш таго, "дварфаў" "непасьвячонаму " чытачу можа ўявіцца невядома што. Асабіста мне "цьвярг" падабаецца, але калі пераклад усё-ткі давядзецца выдаваць, лепш ужываць магчыма, не асоба прыгожыя, але "зразумелыя" словы. Ну ўсё, лайце!  

               

               

Ilnur

  • Гость
Дык аб чым уся размова: нельга браць слова "гном". Бо потым будуць праблемы з перакладам той жа "Кнігі Страчаных Паданьняў". Там сустракаецца слова gnome, і называе так Толкін эльфаў, дакладней, нольдар (з той, напэўна, нагоды, штослова "гном"  паходзіць ад эллінскага "гнозіс" - веды). Рускія перакладчыкі сустрэліся з гэтай праблемай, калі ўжо склалася традыцыя перакладаў Толкіна і позна было нешта рабіць. А ў нас ёсьць выдатная магчымасьць скарыстацца іх вопытам і не паўтарыць гэтае памылкі.

               

               

Эрейнион Хэруэр

  • Гость
Мда... Але ж цверг і дварф гэта такая ж розніца як сід і альв...

               

               

Ilnur

  • Гость
Але ж Толкін раіў немцам перакладаць dwarf менавіта як Zwerg. І розьніца тут меньшая. Сід і альв калі і маюць агульнага продка, то вельмі далёкага.

               

               

Stas_aka_Itimir

  • Гость
Нажаль спрэчка не прыведзе н1 к чыму!
Усе застануцца са сва1м .
Паспрабуйце найсц1 у нашай мове Цверга 1 што разумеюць за 1м . 1 нават, мабыць лепей укарыстаць навае слова , чым старое , са змененым сэнсам.  

               

               

Morgul Angmarsky

  • Гость
Дзе ж ты знойдзеш таго цверга у нашай мове (як i дварфа, дарэчы). А наконт "-рф" - ня згодны, бо вымауленне гучыць добра.

               

               

Ilnur

  • Гость
Нармальна гучыць. Але не па-беларуску. А што цьверг - таксама слова на самой справе не беларускае, я ведаю, але, як я ўжо казаў, сваіх такіх істотаў у беларускай міталёгіі няма. А "цьверг" гучыць зусім на наш лад. Пра гэта я таксама ўжо казаў.

               

               

Morgul Angmarsky

  • Гость

Цитата из: Ilnur on 26-12-2002, 02:57:20
Нармальна гучыць. Але не па-беларуску. А што цьверг - таксама слова на самой справе не беларускае, я ведаю, але, як я ўжо казаў, сваіх такіх істотаў у беларускай міталёгіі няма. А "цьверг" гучыць зусім на наш лад. Пра гэта я таксама ўжо казаў.

Застаецца толькi два выхады. Першы - кожны пiша як яму падабаецца. Другi - прагаласаваць (вой жа як наш народ любiць усялякiя рэферэндумы)...