Але мяне панесла кудысь не туды. І вышла з гэтага...
Муруюць сьцены муляры,
Вартуюць скарбы ваяры,
І ні траллю, ні маскалю
Не ўратавацца з-пад Гары.
Заўсёды па закону гор
Мы ворагу дамо адпор.
Хадзем, сябры, у глыб Гары -
На родны, вольны свой прастор.
У нас характар баявы -
Мы ўраз пазбавім галавы.
Ідзе шыза! Барук Казад -
Хавайся ў бульбу, хто жывы.
Вось. На арыгінал, здаецца, ня вельмі падобна.
Дарэчы, ці ведаеце вы, што... слова "барукацца" прыйшло ў беларускую мову з мовы цьвергаў і значыла першапачаткова "біцца на сякерах"?