Спадарства. Як вядома, сярод сьвядомага грамадзтва існуюць розныя гледзішчы наконт найменаваньня нашае краіны.
Увогуле, на маю думку пюсы і мінусы вышэй азначаных назоваў такія:
ЛІТВАПлюсы: пэўне, найбольш апраўданая гістарычная назва. Адрау "прывязваецца" да ВКЛ і не пакідае сумневу адносна прыналежнасьці нашае гісторыі. Гэты назоў шырока выкарыстоўваўся да пачатку XX стагодзьдзя ўсімі коламмі нашага грамадзтва (пачынаючы ад сялян, якія ў перапісы апісваліся ліцьвінамі, канчаючы кіраўнікамі паўстаньняў, тым жа Каліноўскім)
Мінусы: пэўная блытаніна з назовамі "Летува" і "Літва", неабхонасьць "ломкі" масавай сьвядомасьці адносна гэтага назову. Да таго ж, назоў мае яўныя балцкія, а не славянскія карані.
БЕЛАРУСЬПлюсы: зараз ў афіцыйным ужытку, а гэта значыць не патрабуе карэннай перабудовы. Да таго ж, таксама гістарычны назоў, але з некалькі іншай гісторыяй: першапачаткова "Белай Русьсю" называлі землі на поўнач ад Масквы. Да таго ж, назоў гэты замацаваны ў нашай літаратуры XX стагодзьдзя.
Мінусы: дае падставу для "расейскафільскіх" вэрсіяў адносна Беларусі, да таго ж тэрмін "Белая Русь, Беларусь" у Рэчы Паспалітай і ВКЛ азначаў толькі ўсходнюю частку нашых земляў.
КРЫВІЯПлюсы: адзіны мабыць "ідэалягічна нэўтральны" назоў, да таго ж адпавядае балцкай назве Беларусі -- "Baltkrievia"
Мінусы: даволі штучнае ўтварэньне, тэрмін створаны Вацлавам Ластоўскім як процілегасьць летувіскай "Літве" і расейскай "Беларусі". Не з'яўляецца гістарычна апраўданым, бо акрамя крывічоў у склад беларусаў увайшлі яшчэ радзімічы і дрыгавічы. Да таго ж адпавядае балцкай назове Расеі -- "Krievia".
Падсумуючы вынік, я больш сьхіляюся да варыянту "Літва".
Паводле гэтага такое пытаньне: на момант забудзьцеся на тое, што зьмена назоваў -- гэта складана, дорага і на сучасны момант амаль немагчыма. Уявіце, што ад вашага гледзішча залежыць лёс назову нашае краіны. І адкажэце: якую назву вы лічаце больш правільнай?
Калі ласка, хто знойдзе якія яшчэ "плюсы-мінусы" пішэце, ці проста аргумэнтуйце свой адказ.