Здесь больше нет рекламы. Но могла бы быть, могла.

Автор Тема: Літва, Беларусь, Крывія...  (Прочитано 2493 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Eldarion

  • Гость
Спадарства. Як вядома, сярод сьвядомага грамадзтва існуюць розныя гледзішчы наконт найменаваньня нашае краіны.

Увогуле, на маю думку пюсы і мінусы вышэй азначаных назоваў такія:
ЛІТВА
Плюсы: пэўне, найбольш апраўданая гістарычная назва. Адрау "прывязваецца" да ВКЛ і не пакідае сумневу адносна прыналежнасьці нашае гісторыі. Гэты назоў шырока выкарыстоўваўся да пачатку XX стагодзьдзя ўсімі коламмі нашага грамадзтва (пачынаючы ад сялян, якія ў перапісы апісваліся ліцьвінамі, канчаючы кіраўнікамі паўстаньняў, тым жа Каліноўскім)
Мінусы: пэўная блытаніна з назовамі "Летува" і "Літва", неабхонасьць "ломкі" масавай сьвядомасьці адносна гэтага назову. Да таго ж, назоў мае яўныя балцкія, а не славянскія карані.

БЕЛАРУСЬ
Плюсы: зараз ў афіцыйным ужытку, а гэта значыць не патрабуе карэннай перабудовы. Да таго ж, таксама гістарычны назоў, але з некалькі іншай гісторыяй: першапачаткова "Белай Русьсю" называлі землі на поўнач ад Масквы. Да таго ж, назоў гэты замацаваны ў нашай літаратуры XX стагодзьдзя.
Мінусы: дае падставу для "расейскафільскіх" вэрсіяў адносна Беларусі, да таго ж тэрмін "Белая Русь, Беларусь" у Рэчы Паспалітай і ВКЛ азначаў толькі ўсходнюю частку нашых земляў.

КРЫВІЯ
Плюсы: адзіны мабыць "ідэалягічна нэўтральны" назоў, да таго ж адпавядае балцкай назве Беларусі -- "Baltkrievia"
Мінусы: даволі штучнае ўтварэньне, тэрмін створаны Вацлавам Ластоўскім як процілегасьць летувіскай "Літве" і расейскай "Беларусі". Не з'яўляецца гістарычна апраўданым, бо акрамя крывічоў у склад беларусаў увайшлі яшчэ радзімічы і дрыгавічы. Да таго ж адпавядае балцкай назове Расеі -- "Krievia".

Падсумуючы вынік, я больш сьхіляюся да варыянту "Літва".

Паводле гэтага такое пытаньне: на момант забудзьцеся на тое, што зьмена назоваў -- гэта складана, дорага і на сучасны момант амаль немагчыма. Уявіце, што ад вашага гледзішча залежыць лёс назову нашае краіны. І адкажэце: якую назву вы лічаце больш правільнай?

Калі ласка, хто знойдзе якія яшчэ "плюсы-мінусы" пішэце, ці проста аргумэнтуйце свой адказ.  ;)

               

               

Ilnur

  • Гость
Re:Літва, Беларусь, Крывія...
« Ответ #1 : 21/06/2003, 16:19:26 »
Вагаюся. Я вельмі люблю назву Літва, аднак ты забыўся сказаць, што назва Беларусь замацаваная ў літаратуры апошніх стагодзьдзяў. Купалам. Багдановічам. Караткевічам.

Але мае уласнае - усё ж Літва.

               

               

Alies'

  • Гость
Re:Літва, Беларусь, Крывія...
« Ответ #2 : 21/06/2003, 19:09:05 »
Tol'ki Litva mianie zadaval'niaje.
Ja rodam z Ushodniaj Bielarusi.
Dziakuj za apytan'nie.

               

               

[czalex]

  • Гость
Re:Літва, Беларусь, Крывія...
« Ответ #3 : 23/06/2003, 00:30:54 »
Ukrajincau maskali abazvali 'malymi rasiejcami'
Licvinau - 'bielymi rasiejcami'

Ukrajincy svajoj mianuski pazbavilisia
My - dahetul nie.

Viva Litvania!
Zyvie Litva-Vola!

               

               

Eldarion

  • Гость
Re:Літва, Беларусь, Крывія...
« Ответ #4 : 23/06/2003, 17:16:34 »

Цитата:
Вагаюся. Я вельмі люблю назву Літва, аднак ты забыўся сказаць, што назва Беларусь замацаваная ў літаратуры апошніх стагодзьдзяў. Купалам. Багдановічам. Караткевічам.



Ужо падправіў, дзякую :)

Неяк ўсе згаджаюцца на Літву -- няўжо нікога няма за Беларусь ці Крывію?

               

               

Morgul Angmarsky

  • Гость
Re:Літва, Беларусь, Крывія...
« Ответ #5 : 25/06/2003, 16:08:32 »
Лiтва, i толькi гэтак.

Наконт мiнусау Лiтвы. На тое, што назоу балцкi, можна увогуле адразу забыцца. Самi па сабе мы зараз маем вялiкую колькасць балцкага (у тым лiку, у этнаграфiчным моманце). Так што складанасць толькi у стэрэатыпах.