Пан Eldarion, хачу паспрабаваці адказаць на тваё пытаньне пра "l". Я лічу так: напрыклад, тое ж слова Elrond, яно ж не ангельскае, не расейскае, а квэнійскае. Мэтай перакладчыка павінна быць данясеньне да чытача уласных імёнаў такім чынам, каб яны на мове перакладчыка гучалі як мага бліжэй да арыгінальнага гучаньня. І якая розьніца, прыгожа ці не гэта выглядае з тым ці іншым сымболем. Таму таго Элранда мы павінны пісаць менавіта з польскім цьвёрдым l, бо так яно правільна вымаўляецца па-квэнійску. Дарэчы, у паляцкіх перакладах менавіта так і пішацца. І больш таго, у мяне ёсьць думкі, што дзеля дасягненьня большай падобнасьці гучаньня, можна нават пайсьці на парушэньне правілаў беларускае граматыкі. Так, напрыклад, Galadriel кірыліцай па-беларуску пісаць не "Галадрыэль"(ці "Галядрыэль"), а Галадріэль, з прэдыкатыўным(расейскім) г, адпаведна, лацінай Galadriel(з паляцкім цьвёрдым l), а не Haladriel, як было б па правілах. Я лічу так.